Perspektywy ico

JESTEŚMY W GRONIE NAJLEPSZYCH LICEÓW W WOJEWÓDZTWIE PODLASKIM

SREBRNA SZKOŁA 2018, 2019, 2020, 2022, 2024

 

1Шостага лiстапада 2017 года, у нашай школе адбыўся канцэрт беларускiх музыкантаў, гурту NAVIBAND. Выступiлi яны ў рамках фестывалю «Бардаўская восень».

Канцэрт аглядалi вучнi i настаўнiкi Комплексу школ з ДНБМ ў Гайнаўцы. Гэты гурт прадстаўляў Беларусь на міжнародным конкурсе «Еўрабачанне 2017», дзе яны занялi 17 месца. NAVIBAND спявае ў жанры iнды-поп i фолк-рок.

 На канцэрце найбольш падабалася нам песня: «Гісторыя майго жыцця». Мы з вялiкай увагай слухалi як спяваюць i iграюць Ксенiя Жук i Арцём Лук'яненка i iграюць: Уладзіслаў Чашчавік, Аляксандр Табольскі i Уладзімір Бегер.

Атмасфера была радасная. Усе вучнi нашай школы спявалi песнi i пляскалi ў далонi. Мы любiм слухаць такую музыку. Гурт заспяваў нам многа песняў, а таксама члены гурту размаўлялi з намi. Яны расказвалi нам пра Еўрабачанне i дзякавалi спадару дырэктару, Iгару Лукашуку, за запрашэнне. Пасля канцэрту можна было зрабiць фатаздымкi з музыкантамi i атрымаць аўтографы. Мы вельмi задаволены з гэтай светлай падзеi ў нашым школьным жыццi. Хочацца яшчэ больш такiх канцэртаў.

Наталiя Дмiтрук i Эвэлiна Франковiч з класа IБ лiцэя


 

1
DSC09795
DSC09798
DSC09805
DSC09826
DSC09845
DSC09847
DSC09861
DSC09862
DSC09875
DSC09781
Previous Next Play Pause
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Back to top