Perspektywy ico

JESTEŚMY W GRONIE NAJLEPSZYCH LICEÓW W WOJEWÓDZTWIE PODLASKIM

SREBRNA SZKOŁA 2018, 2019, 2020, 2022, 2024

 

2017 12 06Ранiцай 9 лiстапада 2017 года вучнi першых класаў лiцэя, з класнымi кiраўнiкамi, направiлiся ў Седльцы. Мы выехалi з Гайнаўкi а 7.00, пасля дзвюх гадзiн мы даехалi да Седлецкага тэатра.

Мы аглядалi спектакль пад загалоўкам «Ромэа i Юлья». Гэта цiкавая i сучасная танцавальна-музычная п'еса. Вучнi нашага Беллiцэя былi проста захоплены, яны былi пад уражаннем таленту акцёраў. Пастаноўка на аснове твора Шэкспiра працягвалася дзве гадзiны.

Пасля мы пайшлi ў гандлёвую галерэю. Мы там мелi магчымасць аддыхнуць, паесцi, цiкава правесцi час i пахадзiць па крамах. Каля трынаццатай гадзiны мы выехалi з Седлец. Пасля 2 гадзiн мы былi ў Гайнаўцы. Нашая экскурсiя не была доўгая, але вельмi цiкавая i яна даставiла нам шмат уражанняў.

Паўлiна Бiрыцкая з I Б лiцэя

Back to top